Як прадпрыемства з устойлівай рэпутацыяй, ААТ "Саюзпраммантаж" надае ўзмоцненую ўвагу падтрыманню высокага ўзроўню якасці сваёй прадукцыі. Спецыяльна для гэтых мэтаў створаны кантрольна-зварачная лабараторыя і служба кантролю якасці. Гэтыя два падраздзяленні ажыццяўляюць пастаянны кантроль якасці вырабу металічных канструкцый, мантажных нарыхтовак, трубаправодаў, абсталявання, што дазваляе праверыць адпаведнасць вырабляемай прадукцыі і паслуг нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, прадухіліць прычыны ўзнікнення браку. Прадпрыемства мае сертыфікат, які сведчыць, што сістэма мэнеджменту якасці будаўніча-мантажных і спецыяльных работ адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 9001-2015.
Кантрольна-зварачная лабараторыя забяспечвае выкананне работ у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі, можа праводзіць наступныя віды кантролю і выпрабаванняў:
* радыянрафuчны кантроль зварных злучэнняў;
* ультрагукавы кантроль зварных злучэнняў;
* капілярная (каляровая) дэфектаскапія;
* механічныя выпрабаванні;
* візуальна-аптычны метад кантролю;
* таўшчынаметрыя;
* вымярэнне цвёрдасці;
* сцiласкапiраванне.
Кантрольна-зварачная лабараторыя ААТ "Саюзпраммантаж" аказвае паслугі арганізацыям на платнай аснове:
* правядзенне практычных заняткаў па розных відах зваркі;
* правядзенне атэстацыі зваршчыкаў, а таксама навучанне па тэрмаапрацоўцы зварных швоў;
* паслугі па правядзенні ультрагукавога кантролю зварных злучэнняў з таўшчынёй сценкі ад 8 да 60 мм дэфектаскопам A1550 IntroVisor з запісам выніку ў пратаколе;
* паслугі па правядзенні cцiласкапiравання (аналізу хімічнага складу сталей) з выдачай пратаколу.
Тэлефануйце, і Вы атрымаеце увесь комплекс неабходных паслуг, што аказваюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў кароткі тэрмін і па выгаднай цане.
тэл.+375 152 79 46 78, +375 29 604 25 67