Выраб і мантаж ёмістага, нестандартнага і іншага абсталявання

У склад ААТ "Саюзпраммантаж" уваходзіць і Цэх па вырабу металаканструкцый і нестандартнага абсталявання, які займаецца вырабам ёмістага, нестандартнага і іншага абсталявання, розных металаканструкцый і вузлоў трубаправодаў. Вытворчасць абсталявана самым сучасным тэхналагічным і зварачным абсталяваннем, якое дазваляе вырабляць шырокі асартымент вырабаў з металу. Поўная загрузка магутнасцяў штогод забяспечвае выраб каля 2000 тон металаканструкцый, вузлоў трубаправодаў і абсталявання з высокай якасцю выканання работ.

Пяць мантажных участкаў з'яўляюцца структурнымі падраздзяленнямі нашага прадпрыемства, непасрэдна выконваюць будаўніча-мантажныя работы на аб'ектах.

Рэалізаваныя праекты