Паслугі акрэдытаванай кантрольна-зварачнай лабараторыі

Як прадпрыемства з устойлівай рэпутацыяй, ААТ "Саюзпраммантаж" надае ўзмоцненую ўвагу падтрыманню высокага ўзроўню якасці сваёй прадукцыі. Спецыяльна для гэтых мэтаў створаны кантрольна-зварачная лабараторыя і служба кантролю якасці. Гэтыя два падраздзяленні ажыццяўляюць пастаянны кантроль якасці вырабу металічных канструкцый, мантажных нарыхтовак, трубаправодаў, абсталявання, што дазваляе праверыць адпаведнасць вырабляемай прадукцыі і паслуг нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, прадухіліць прычыны ўзнікнення браку. Прадпрыемства мае сертыфікат, які сведчыць, што сістэма мэнеджменту якасці будаўніча-мантажных і спецыяльных работ адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 9001-2015.

Кантрольна-зварачная лабараторыя забяспечвае выкананне работ у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі, можа праводзіць наступныя віды кантролю і выпрабаванняў:

* радыянрафuчны кантроль зварных злучэнняў;

* ультрагукавы кантроль зварных злучэнняў;

* капілярная (каляровая) дэфектаскапія;

* механічныя выпрабаванні;

* візуальна-аптычны метад кантролю;

* таўшчынаметрыя;

* вымярэнне цвёрдасці;

* сцiласкапiраванне.

Кантрольна-зварачная лабараторыя ААТ "Саюзпраммантаж" аказвае паслугі арганізацыям на платнай аснове:

* правядзенне практычных заняткаў па розных відах зваркі;

* правядзенне атэстацыі зваршчыкаў, а таксама  навучанне па тэрмаапрацоўцы зварных швоў;

* паслугі па правядзенні ультрагукавога кантролю зварных злучэнняў з таўшчынёй сценкі ад 8 да 60 мм дэфектаскопам A1550 IntroVisor з запісам выніку ў пратаколе;

* паслугі па правядзенні cцiласкапiравання (аналізу хімічнага складу сталей) з выдачай пратаколу.

        Тэлефануйце, і Вы атрымаеце увесь комплекс неабходных паслуг, што аказваюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў кароткі тэрмін і па выгаднай цане.

                                    тэл.+375 152 79 46 78, +375 29 604 25 67

Атрымаць кансультацыю +375 152 79-46-78, +375 29 604-25-67